«Дзень роднай мовы»

У нашым каледжы 21 лютага да Дня роднай мовы былі праведзены:

-літаратурны калейдаскоп “Роднай мовы пералівы” (настаўнік- Слюсар Э.А.).  У ім прынялі ўдзел навучэнцы групы I Хр (харэаграфiя). Пытанні і заданні тычыліся  самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі і гісторыі. Удзельнікі мерапрыемства пашырылі свае веды пра родную краіну, даведаміліся пра гісторыю святкавання Дня роднай мовы, а таксама выявілі любоў да роднай мовы, гісторыі свайго народа, этнаграфіі і літаратуры;

—  у малой зале адбыўся конкурс эсэ па тэме “Смак роднай мовы” (настаўнiк С.В.Батусава), у якiм  прынялi ўдзел 14 навучэнцаў з груп 1ФХХн i 1 НТ. Яны прадэманстравалi добры ўзровень валодання роднай мовай, культуру маўлення, лагiчнасць у падачы матэрыялу i любоў да роднай мовы. Самым яскравым было выступленне Крамзуковай Ганны, якая па адзiнай думцы журы, заняла I месца. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная роўнай сярод іншых моў свету.

Добавить комментарий