Да дня роднай мовы

У нашым каледжы 5 сакавіка да Дня роднай мовы у малой зале адбыўся конкурс прзентацый па беларускай літаратуры (настаўнiк С.В.Батусава), у якiм  прынялi ўдзел 16 навучэнцаў з груп 1ФХХн i 2ФХХн.

Яны прадэманстравалi не толькі добрае валоданне інфармацыйнымі тэхналогіямі і ўменне ствараць прэзентацыі, але і аратарскае майстэрства, якаснае валоданне роднай мовай, культуру і лагічнасць маўлення.

Найбольш запамінальнымі былі выступленні Некрашэвіч Анастасіі (група 1ФХХн)  і Крамзуковай Ганны (група 2ФХХн), якія, па адзiнай думцы журы, занялі I месца.

Гэты конкурс абавязкова прынясе карысць далейшай папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры і  стымуляванню інтарэсу да іх вывучэння навучэнцамі.

Добавить комментарий