Нормы оценки знаний на вступительных испытаниях

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Уступныя выпрабаваннi па спецыяльнасці ва ўстановах культуры і мастацтва сістэмы Міністэрства культуры, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, з’яўляюцца відам выніковага кантролю, які дазваляе атрымаць аб’ектыўную інфармацыю аб ступені адпаведнасці ведаў, уменняў і навыкаў абітурыента прыёмным патрабаванням.

Узровень Балы Славесная характарыстыка
0 нездавальняюча
Нізкі (рэцэптыўны) 1-2 амаль здавальняюча
Здавальняючы  (рэцэптыўна-рэпрадуктыўны) 3 здавальняюча
4 вельмі здавальняюча
Сярэдні (рэцэптыўна- рэпрадуктыўны) 5 амаль добра
6 добра
Дастатковы (прадуктыўны) 7 вельмі добра
8 амаль выдатна
Высокі (прадуктыўна-творчы) 9 выдатна
10 цудоўна

 

Спецыяльнасць 2-16 01 31 «Інструментальнае выканальніцтва»

2-16 01 31 01 Фартэпіяна;

2-16 01 31 02 Аркестровыя струнныя смычковыя інструменты;

2-16 01 31 04 Аркестровыя духавыя і ударныя інструменты;

2-16 01 31 05 Інструменты народнага аркестра

2-17 03 01-01 Мастацтва эстрады (інструментальная музыка)

0 балаў. Адсутнічаюць навыкі валодання інструментам і веданне музычнага матэрыялу ці абітурыент адмаўляецца ад выканання праграмы.

бал. Дрэннае веданне музычнага матэрыялу. Вялікая колькасць тэхнічных памылак, вельмі нізкі ўзровень валодання навыкамі ігры на інструменце.

балы. Слабае веданне музычнага матэрыялу. Вялікая колькасць тэхнічных памылак, нізкі ўзровень валодання навыкамі ігры на інструменце.

балы. Няўпэўненае веданне музычнага матэрыялу. Амаль здавальняючы узровень валодання тэхнічнымі і штрыхавымі навыкамі, прыёмамі гуказдабывання, ёсць значныя хібы ў пастаноўцы і арганізацыі ігравога апарату, у інтанаванні(духавыя і струнныя смычковыя інструменты). Неразуменне мастацкіх задач выконваемых твораў.

балы. Амаль упэўненае веданне музычнага матэрыялу. Здавальняючы ўзровень валодання тэхнічнымі і штрыхавымі навыкамі, прыёмамі гуказдабывання. ёсць хібы ў пастаноўцы і арганізацыі ігравога апарату, у інтанаванні (духавыя і струнныя смычковыя інструменты). Выкананне малавыразнае і эмацыянальна скаванае.

балаў. Упэўненае веданне музычнага матэрыялу. Амаль дастатковае валоданне тэхнічнымі і штрыхавымі навыкамі, прыёмамі гуказдабывання. Ёсць нязначныя недахопы у пастаноўцы і арганізацыі ігравога апарату, у інтанаванні (духавыя і струнныя смычковыя інструменты). Выкананне не вызначаецца дастатковай музычнай выразнасцю.

балаўПраграма упэўнена выконваецца напамяць. Дастатковы ўзровень валодання тэхнічнымі і штрыхавымі навыкамі, прыёмамі гуказдабывання. Недахопаў у пастаноўцы і арганізацыі ігравога апарату няма, інтанаванне «чыстае» (духавыя і струнныя смычковыя інструменты). Выкананне вызначаецца дастатковай стылістычнай дакладнасцю і музычнай выразнасцю.

балаўПраграма выконваецца напамяць упэўнена. Добры ўзровень валодання тэхнічнымі і штрыхавымі навыкамі, прыёмамі гуказдабывання. Выкананне стылістычна дакладнае, эмацыянальнае.

балаўАбітурыент свабодна валодае музычным матэрыялам. Выкананне яркае і вобразнае, адзначаецца стылістычнай дакладнасцю інтэрпрэтацыі. Дэманструецца развітае музычнае мысленне, упэўненае валоданне усімі відамі выканальніцкай тэхнікі.

9 балаў. Выступленне абітурыента адзначаецца яркасцю, артыстычнасцю, тэхнічнаай свабодай, стылістычнай дакладнасцю, высокім мастацкім узроўнем выканання. Інтэрпрэтацыя твораў праграмы адрозніваецца індывідуальнасцю.

10 балаў. Абітурыент дэманструе высокі ўзровень валодання ўсімі відамі выканальніцкай тэхнікі, глыбіню музычнага мыслення. Выкананне праграмы адрозніваецца яркай індывідуальнай канцэпцыяй, творчай свабодай. Узровень музычнага даравання адлюстроўваецца ў яркай артыстычнасці.

2-16 01 02 Дырыжыраванне ;

2-18 01 01-01 Народная творчасць (харавая музыка, народныя абрады і святы);

2-16 01 10 Спевы;

0 балаў. Абітурыент па сваіх псіхафізічных і музычных даных не адпавядае абранай спецыяльнасці.

1 бал. Нізкі ўзровень музычнага развіцця, адсутнічаюць псіхафізічныя даныя.

балы. Абітурыент здольны да навучання, але слых, памяць, рытм і вакальныя даныя развіты слаба, парушана рухальная каардынацыя.

балы. Выкананне праграмы не асэнсавана. Мае прыродныя вакальныя і музычныя даныя, але няма каардынацыі паміж слыхам і голасам, што праяўляецца пры спевах у фальшывай інтанацыі, дыяпазон голасу вузкі недастатковая рухальная маторыка. Валоданне мовай, сцэнічныя і знешнія даныя недастатковыя. Інструментам не валодае.*

балы. Выкананне праграмы мала асэнсавана. Мае вакальныя і знешнія даныя, дастатковую рухальную рэакцыю, аднак слых, памяць, рытм, дыяпазон голасу не развітыя. Абітурыент дрэнна валодае інструментам, адсутнічаюць навыкі чытання з ліста.*

балаў. Выкананне праграмы больш асэнсаванае. Абітурыент мае амаль добрыя вакальныя і музычныя даныя, ёсць каардынацыя паміж слыхам і голасам, рухальная рэакцыя і знешнія сцэнічныя даныя. Дыяпазон голасу мала развіты. Дрэнна чытае з ліста, інструментам валодае недастаткова.*

6 балаў. Выкананне праграмы ўпэўненае. Добрыя вакальныя і музычныя даныя, развіты дыяпазон голасу, але не хапае выразнасці і эмацыянальнасці пры выкананні твораў. Валодае інструментам і навыкамі чытання з ліста у дастатковай ступені.*

балаў. Выкананне праграмы выразнае, эмацыянальнае. Вакальныя і музычныя даныя, рухальная маторыка вельмі добрыя, развіты моўны аппарат.* Абітурыент валодае інструметам і навыкамі чытання з ліста.

балаў. Выкананне праграмы амаль выдатнае, асэнсавана па музычнай форме, эмацыянальнае, выразнае. Вельмі добрыя прыродныя вакальныя і музычныя даныя, валодае голасам і інструментам, рухальная рэакцыя і сцэнічныя даныя адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці ў поўнай меры.

9 балаў. Высокая музычная адоранасць, дакладнае вакальна-інтанацыйнае выкананне праграмы, асэнсаванае валоданне музычнай формай, свабоднае чытанне з ліста, цудоўныя псіхафізічныя даныя, эмацыянанальсць і выразнасць.

10 балаў. Выкананне праграмы адрозніваецца яркай індывідуальнасцю, творчай свабодай і артыстычнасцю. Высокі ўзровень слыхавой культуры і рухальнай маторыкі. Развіты моўны апарат і дыяпазон голасу.* Свабоднае чытанне з ліста, глыбіня музычнага мыслення пры выкананні інструментальных і вакальных твораў.

* Для спецыяльнасці 2-16 01 02 Дырыжыраванне (па напрамках).

САЛЬФЕДЖЫО

0 балаў. Няма адказу ці абітурыент адмовіўся адказваць.

1 бал. Музычныя даныя вельмі слабыя: дрэнна вызначае на слых, фальшывая інтанацыя, адсутнічае пачуццё рытму. Тэарэтычныя веды не засвоены, не дае вызначэнняў тэарэтычным паняццям; не выканана пісьмовае заданне.

2 балы. Абітурыент мае слабыя музычныя здольнасці; дрэнна развіты слых, памяць, пачуццё рытму, фальшывая інтанацыя. Няма дакладных вызначэнняў тэарэтычных паняццяў; фрагментарнае выкананне пісьмовага задання.

3 балы. Валодае сярэднімі музычнымі данымі: слаба вызначае на слых, недакладна інтаніруе, тэарытычныя веды дрэнна засвоены. Выкананне пісьмовага задання фрагментарнае.

4 балы. Музычныя даныя сярэднія. Слыхавая рэакцыя эпізадычная, ёсць памылкі ў інтаніраванні, вызначэнні рытму. Пісьмовае заданне выканана поўнасцю. Але недакладна, дапушчана шмат памылак.

5 балаў. Абітурыент валодае пэўнымі музычнымі здольнасцямі. Няма логікі ў прымяненні тэарэтычных ведаў. Інтанацыя не заўсёды адрозніваецца дакладнасцю. Пісьмовае заданне выканана поўнасцю, дапушчаны памылкі.

6 балаў. Абітурыент у цэлым паказаў добрыя вынікі па веданню музычнай граматы, але адзначаюцца некаторыя недахопы ў слыхавых вызначэннях і інтанацыі. Пісьмовае заданне выканана поўнасцю, дапушчаны некаторыя памылкі.

7 балаў. Абітурыент прадэманстраваў развіты музычны слых і інтанацыйныя навыкі, добрыя веды па тэорыі музыкі, ёсць невялікія хібы ў адказе з-за недастатковага лагічнага асэнсавання слыхавых уражанняў. Пісьмовае заданне выканана поўнасцю, дапушчаны некаторыя памылкі.

8 балаў. Паступаючы мае вельмі добры музычны слых, дакладна інтаніруе. Правільна прымяняе атрыманыя веды пры слыхавым успрыняцці. Поўна асвятляе тэарэтычныя пытанні, але ёсць нязначныя хібы ў вусным і пісьмовым адказах.

9 балаў. Абітурыент мае добра развітыя музычныя здольнасці, свабодна валодае атрыманымі тэарэтычнымі ведамі, правільна будуе свой адказ, вакананне пісьмовага задання поўнае і амаль дакладнае.

10 балаўАбітурыент прадэманстраваў высокі ўзровень валодання музычнымі данымі, культуры мыслення, ведаў музычнай граматы. Мае добрыя аналітычныя здольнасці. Пісьмовае заданне выканана поўна і дакладна, вельмі добра аформлена.

2-17 02 01 «Харэаграфічнае мастацтва»

Спецыялізацыя 2-17 02 01-01 Народны танец

0 баллу. Абітурыент па сваіх прафесійных данных не адпавядае абранай спецыяльнасці.

бал. Абітурыент дрэнна каардынуе рухі ног, рук, галавы, не арыентуецца ў прасторы. Адсутнічае запамінанне паслядоўнасцей у камбінаваных фразах. Няма кантролю увагі.

2 балы. Абітурыент выконвае танцавальныя камбінацыі з павышанным напружаннем, вымушанымі затрымкамі па тэмпах, рытмах, амплітудзе. Каардынацыя рухаў і арыентацыя ў прасторы слабыя. Кантроль увагі адсутнічае.

балы. Абітурыент выконвае танцавальныя камбінацыі з напружаннем, скавана, запаволена. Скажае тэмпы, рухі, амплітуду. Бачны недахопы ў асновах пастаноўкі пазіцый, ракурсаў, поз. Запамінанне паслядоўнасцей слабае. Кантроль увагі недастатковы.

балы. Абітурыент выконвае заданне запаволена, з памылкамі, але выпраўляе іх сам. Бачна самастойнасць і абдуманасць дзеянняў. У напрамках і перамяшчэннях арыентуецца здавальняюча. Скажэнне тэмпаў, рытмаў нязначныя, але заўважваецца парушэнне эталону тэхнікі рук, ног. Запамінанне паслядоўнасцей дастатковае.

5 балаў. Абітурыент выконвае заданне няпоўна, дапускае нязначныя памылкі і адхіленні ад эталону тэхнікі. Здавальняюча запамінае паслядоўнасці рухальных камбінацый. Дастаткова арыентуецца ў ракурсах, позах, пазіцыях.

6 балаў. Паступаючы выконвае заданне аўтаматызавана, свабодна, ненапружана, з нязначнымі адхіленнямі ад эталону тэхнікі. Выпраўляе памылкі самастойна, запамінае паслядоўнасць камбінацый. Добра арыентуецца ў ракурсах, позах, пазіцыях. Памылкі ўпрымяненні навыкаў у незнаёмай сітуацыі неістотныя.

7 балаў. Заданні выкананы поўна з адзінкавымі неістотнымі памылкамі. Абітурыент самастойна дзейнічае ў незнаёмай сітуацыі, свабодна арыентуецца ў тэхніцы танцу, у тэмпах і рытмах музыкі, паказвае добрую каардынацыю памяці і рухальнага адказу.

8 балаў. Абітурыент упэўнена валодае тэхнікай, самастойна выпраўляе асобныя памылкі. Заданне выконвае аўтаматызавана без напружання. Рухі і тэхніка выразныя, амплітуда дастатковая, каардынацыя тэмпаў, рытмаў і рухаў кантралюецца свядомасцю. Трывалы да нагрузкі. Выдатна арыентуецца ў напрамках, позах, пазіцыях.

балаў. Паступаючы свабодна выконвае заданні, паказвае высокі узровень самастойнасці, эрудыраванасці. Выкананне харэаграфічных заданняў ва ўдасканаленых камбінацыях тэхнічна, амплітудна, артыстычна, музыкальна. Старанна выконваюцца ўсе патрабаванні да характару, вобразу. Трывалы да нагрузкі.

10 балаў. Паступаючы свабодна аперыруе заданымі камбінацыямі, карыстаецца атрыманымі ведамі і ўменнямі. Праяўляе пазнавальную актыўнасць, творчыя здольнасці. Выконвае заданні ва ускладнённых варыянтах свабодна, ненапружана, амплітудна, каардынавана, эстэтычна выразна.

2-21 04 31 Музыказнаўства.

Сальфеджыо

0 баллу. Няма адказу ці абітурыент адмовіўся адказваць.

1 бал. Музычныя даныя вельмі слабыя: дрэнна вызначае на слых, фальшывая інтанацыя, адсутнічае пачуццё рытму; не дае вызначэнняў тэарэтычных паняццяў. Тэкст пісьмовага задання фрагментарны, змяшчае шмат грубых памылак, выкананы адзін пункт з пісьмовага задання.

2 балы. Абітурыент мае слабыя музычныя здольнасці; дрэнна развіты слых, памяць, пачуццё рытму, інтанацыю. Няма дакладных вызначэнняў тэарэтычных паняццяў.Выкананне пісьмовага задання фрагментарнае, дапушчана 7-8 грубых памылак, выканана 1-2 пункты з пісьмовага задання.

3 балы. Абітурыент валодае сярэднімі музычнымі данымі: вельмі пасрэдна вызначае на слых, недакладна інтаніруе, тэарэтычныя веды дрэнна засвоены. Выкананне пісьмовага задання фрагментарнае, дапушчана 6 грубых памылак.

4 балы. Музычныя даныя сярэднія. Пасрэдная слыхавая рэакцыя. Недакладнасці ў інтанацыі, вызначэнні тэарэтычных паняццяў. Пісьмовае заданне выканана поўнасцю, але дапушчана 5 памылак.

5 балаў. Абітурыент валодае пэўнымі музычнымі здольнасцямі, але інтанацыя не заўсёды адрозніваецца дакладнасцю. Ёсць хібы ў адказе на тэарэтычныя пытанні, пісьмовае заданне выканана поўнасцю, але дапушчаны 4 памылкі.

6 балаў. Абітурыент валодае развітымі музычнымі здольнасцямі, добрым пачуццем рытму, дакладнай інтанацыяй. У цэлым паказаў добрае веданне музычнай граматы. Пісьмовае заданне выканана поўнасцю, але дапушчаны 3 памылкі.

балаў. Абітурыент прадэманстраваў развіты музычны слых. Інтанацыйныя навыкі, пачуццё рытму, добрае веданне музычнай граматы. Поўнасцю і амаль дакладна выканана пісьмовае заданне, дапушчаны 2 памылкі.

8 балаў. Паступаючы мае вельмі добры музычны слых, дакладна інтаніруе, правільна прымяняе атрыманыя веды ў слыхавой ацэнцы. Поўнае выкананне пісьмовага задання, дапушчана 1 памылка.

9 балаў. Абітурыент мае вельмі добра развітыя музычныя здольнасці, свабодна валодае атрыманымі тэарэтычнымі ведамі, упэўнена прымяняе атрыманыя веды ў слыхавой ацэнцы, пісьмовае заданне выканана поўнасцю і без памылак.

10 балаў. Абітурыент прадэманстраваў высокі ўзровень валодання музычнымі данымі, культуры мыслення, ведаў музычнай граматы. Мае добрыя аналітычныя здольнасці. Пісьмовае заданне выканана поўнасцю, без памылак, вельмі добра аформлена.

МУЗЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

0 балаў. Няма адказу ці абітурыент адмовіўся адказваць.

1 бал. Веды па музычнай літаратуры не засвоены, абітурыент не дае вызначэнняў тэарэтычных паняццяў, вельмі скаваная мова. Шмат скажэнняў пры напісанні музычнай віктарыны, выканана 10-20 % пісьмовага задання.

балы. Дрэнна засвоены матэрыял па музычнай літаратуры, скаваная мова. Дапушчана шмат памылак пры напісанні музычнай віктарыны, выканана 30 % пісьмовага задання.

балы. Веды па музычнай літаратуры фрагментарныя. Няма паслядоўнасці у вусным адказе. Ёсць шмат памылак пры напісанні музычнай віктарыны, выканана 40% пісьмовага задання.

4 балы. Ёсць пэўныя веды тэарэтычнага матэрыялу, аднак абітурыент блытае паняцці; дапускае памылкі ў вусным адказе, таксама пры напісанні музычнай віктарыны. Выканана 50 % пісьмовага задання.

5 балаў. Ёсць пэўныя веды па музычнай літаратуры, але не сістэматызаваныя, няма дастатковай дакладнасці ў вусным адказе. Абітурыент дапускае памылкі пры напісанні музычнай віктарыны, выканана 55-60 % пісьмовага задання.

балаўАбітурыент у цэлым паказаў добрае веданне музыкі і тэарэтычнага матэрыялу. Добра развітая мова, аднак адказ недастаткова поўны, ёсць недакладнасці у вусным адказе і пры напісанні музычнай віктарыны. Ваканана 70-75 % пісьмовага задання.

7 балаў. Абітурыент прадэманстраваў добрае веданне музыкі і тэарэтычнага матэрыялу, добра развітая мова, але ёсць невялікія хібы ў вусным адказе і ў напісанні віктарыны. Выканана 80 % пісьмовага задання.

8 балаў. Абітурыент поўна і амаль дакладна высвятляе пытанні па музычнай літаратуры, вельмі добра развітая мова, ёсць нязначныя хібы у вусным адказе і ў напісанні музычнай віктарыны. Выканана 85-90 % пісьмовага задання.

9 балаў. Паступаючы поўна высвятляе тэарэтычны матэрыял, вельмі добра характарызуе музычныя прыклады, лагічна і дакладна будуе свой адказ. Выканана 95-100 % пісьмовага задання.

10 балаў. Паступаючы прадэманстраваў вельмі высокі ўзровень валодання тэарэтычнага матэрыялу. Абітурыент мае добрыя аналітычныя здольнасці, можа арыентавацца ў розных з’явах музычнай культуры, валодае шырокім кругаглядам. Выканана 100 % пісьмовага задання, вельмі добра аформлена.