Гостевая книга · Карта сайта · Контакты
Без флеша


Интернет-ресурсы:

Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь

Министерство культуры Республики Беларусь

Гомельский областной исполнительный комитет

Управление культуры Гомельского облисполкома

Гомельский городской исполнительный комитет

Администрация Центрального района города Гомеля


Новости

24.02.18 Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў групе 1ФДЭ адбыўся незвычайны ўрок - літаратурная гасцёўня “Мой любімы паэт”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, якi падрыхтавала i правяла выкладчык беларускай мовы і літаратуры, метадыст С.В.Батусава. Кожны з навучэнцаў падрыхтаваў вершы любімых паэтаў, вершы-шэдэўры, прысвечаныя разнастайнай тэматыцы. На працягу ўрока гучалі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна і іншых выдатных паэтаў. Навучэнцы чыталі вершы пра каханне, сяброўства, жыццё, прыроду і тлумачылі, чаму яны выбралі менавіта гэты верш, нагадвалі цікавыя факты з біяграфіі таленавітых паэтаў.

І, як падагульненне ўрока, навучэнцы прыйшлі да высновы, што пісаць вершы – вялікая праца, памножаная на талент. З аднаго боку, твор прывязана да эпохі, у якую быў створаны, як кветка – да глебы. З іншага, шэдэўр – гэта пераадоленне часу. Вяршыня над яго патокам, на якой ратуюцца ад забыцця абраныя. І самыя прыгожыя вершы напісаны на роднай мове.

Таксама да Дня роднай мовы 24 лютага выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Э.А. Слюсар была праведзена культуралагічная і лінгвістычная віктарына “Ды калі ты не бязродны сын – гавары са мной па-беларуску”. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы групы 1Хр(н,э). Група была падзелена на дзве каманды: “Белая Русь” і “Радзімічы”. Не выходзячы з аўдыторыі, усе прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі віктарыны ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа тычыліся самых разнастайных бакоў жыцця Беларусі: яе мовы, літаратуры, этнаграфіі і гісторыі.

Highslide JS  Highslide JS  Highslide JS Highslide JS  Highslide JS Highslide JS  Highslide JS  Highslide JS  Highslide JS  Highslide JS




Комментарии



Нет комментариев






Новое сообщение
Имя*:
 
Введите код:  
* Поля обязательные к заполнению

Версия для печати
Поиск по сайту

Наши контакты:
Телефон: (232) 75-73-30

ГлавнаяНовостиГостевая книгаКарта сайтаКонтакты

Copyright © УО "Гомельский государственный колледж искусств имени Н.Ф. Соколовского", , Все права защищены




ВебСтолица.РУ: создай свой бесплатный сайт!  | Пожаловаться  
Движок: Amiro CMS