«Быў. Ёсць. Буду»: святкуем 95-годдзе Уладзіміра Караткевіча 

У межах акцыі «Кожная пятнiца – роднае, сваё!» у нашым каледжы прайшла літаратурная гасцёўня, прысвечаная юбілею волата беларускага слова — Уладзіміра Караткевіча.

 Нашы навучэнцы кранальна чыталі вершы паэта, якія дагэтуль гучаць сучасна і моцна.

 Абмяркоўвалі знакамітыя экранізацыі раманаў («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі»), параўноўваючы кніжнае слова з кінамовай.
Караткевіч вучыў нас любіць сваю зямлю бескарысліва і глыбока. Мы памятаем, мы чытаем, мы ганарымся!