21 мая навучэнцы каледжа разам з выкладчыкам Ірынай Валер’еўнай Глушэц сталі ўдзельнікамі абраду «Ваджэнне і пахаванне Стралы», які адбыўся ў аграгарадку Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

Гэты адметны мясцовы абрад, які са старажытных часоў быў накіраваны на ахову ад маланкі, урадлівасць зямлі і дабрабыт людзей, праходзіць у Стаўбуне штогод на саракавы дзень пасля Вялікадня, на праваслаўнае свята Ушэсце.
Шматлікіх гасцей абраду, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, цёпла і са шчырай радасцю прымалі гаспадыні – удзельніцы народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Стаўбунскiя вячоркі» філіяла «Стаўбунскі сельскі дом культуры» дзяржаўнай установы культуры «Веткаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці».