Шчыра віншую Вас з прафесійным святам – Днём Настаўніка!
Жыццё заўжды прад’яўляла да педагога высокія патрабаванні. Гэтак было, ёсць, і, перакананы, будзе: настаўнік – гэта не толькі прафесіянал, які валодае найноўшымі сродкамі і методыкамі навучання, ад яго працы цалкам залежыць будучыня нашай роднай краіны.
Удзячны лёсу, што ў маім жыцці былі менавіта такія Настаўнікі – наватары, даследчыкі, старэйшыя таварышы і сябры, якія ўкладвалі ў сваю працу не толькі веды, але і душу. Ім і ўсім нашым дарагім ветэранам педагагічнай дзейнасці, шчырая ўдзячнасць і нізкі паклон!
Не магу не падкрэсліць: у аснове настаўніцкай прафесіі ляжыць творчы пачатак. Ён дапамагае педагогу кожны раз зноўку разам са сваімі вучнямі пазнаваць і разумець свет. І цяпер менавіта такія педагогі-творцы працуюць у нашых навучальных установах: вучаць юнае пакаленне самастойна думаць, прымаць рашэнні і несці адказнасць за свой выбар.
Хай жа ніколі не вычарпаецца дабрыня і мудрасць у настаўніцкім сэрцы, не згасне агонь шчырай адданасці сваёй справе.
Жадаю вам, дарагія настаўнікі, выхавацелі, выкладчыкі, усе прадстаўнікі самай мірнай прафесіі ў свеце добрага здароўя і дабрабыту, цярпення і аптымізму!
Асабліва хачу шчыра падзякаваць педагагічным калектывам агульнаадукацыйных школ і ліцэяў, ВНУ г. Гомеля і вобласці за падтрымку маёй творчай ініцыятывы – правядзенні ў пачатку верасня напярэдадні Дня беларускага пісьменства ХХІ Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя Дажынкі» і VIII Рэгіянальнага фестывалю літаратуры, культуры і народных традыцый “На Зямлі Кірылы Тураўскага”!
Жадаю кожнаму, хто звязаны з прафесіяй педагога, моцнага здароўя і вялікага чалавечага шчасця.З павагай,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
заслужаны дзеяч культуры
Рэспублікі Беларусь
У.М. Гаўрыловіч
