Конкурс ораторского мастерства

18 сакавіка ў малой зале каледжа адбыўся конкурс аратрскага майстэрства, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

У сучасным грамадстве да вуснай гаворкі спецыялістаў падаюцца высокія патрабаванні.Таму, навучаючыся ў каледжы мастацтваў, патрэбна надаваць увагу не толькі авалоданнем будучай спецыяльнасцю, але і ўменнем мець зносіны ў калектыве, грамадстве.

Прамоўніцкае мастацтва–гэта адзін з найболей каштоўных навыкаў, які дапамагае прыгожа і граматна данесці сваю пазіцыю шырокаму колу слухачоў. Нямногія маюць прыродную здольнасць да такіх выступаў. Тыя ж хто засвоіў сакрэт прамоўніцкага майстэрства,  маюць усе шанцы стаць цікавай асобай і дасягнуць поспеху ў сваёй прафесійнай дзейнасці.

Таму правядзенне такога конкурсу стала важнай падзеяў для навучэнцаў 4 курса. У конкурсе прынялі ўдзел 6 навучэнак 4 курса:

  1. Блішч Вераніка  група 4 Хр
  2. Аксенюк Лізавета група 4 НТ
  3. Кірпічэнка Алеся група 4 Хр
  4. Бандарэнка Алена група 4 НТ
  5. Яначкіна Ганна група 4 СХХн

6.  Каршунова Валерыя група 4 СХХн

Членамі журы конкурсу былі:

  1. Батусава Святлана Валер’еўна, выкладчык, старшыня журы
  2. Рачкова Наталля Аляксандраўна, выкладчык
  3. Брэднева Ала Валянцінаўна, сацыяльны педагог
  4. Зубарава Ірына Аляксандраўна, выкладчык

Перад сваім выступленнем кожны з прамоўцаў павінен быў выканаць заданне па развіццю здольнасцяў прамоўніцкага майстэрства.

Кожны з удзельнікаў імкнуўся як мага лепш выступіць, але пераможцамі конкурсу , па рашэнню журы, стала толькі тры прамоўцы: Аксенюк Лізавета група 4 НТ – 1 месца, Блішч Вераніка  група 4 Хр – 2 месца, Бандарэнка Алена група 4 НТ – 3 месца

Хочацца выказаць вялікую падзяку ўсім удзельнікам і выкладчыкам, якія прынялі ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні конкурсу прамоўніцкага майстэрства.

Добавить комментарий