Народный хор «РАДЗЕЙКА»

Народный хор «РАДЗЕЙКА»

Творчая характарыстыка

Хор быў створаны на базе аддзялення харавога дырыжыравання ў 1985 годзе. Арганізатарам і кіраўніком хору з’яўляўся Ігар Іванавіч Бабкоў.

У розныя гады калектывам кіравалі:

— Багатырэвіч Святлана Андрэеўна – 1994 – 1995гг.;

— Калацэй Наталля Міхайлаўна – 1995 – 1999гг.;

— Баруценка Аксана Уладзіміраўна – 1999 – 2003гг.;

— Калацэй Наталля Міхайлаўна – 2003 — 2010гг.;

— Баруценка Аксана Уладзіміраўна – з 2010г – па сённяшні час.

Назва хора “Радзейка” мае паходжанне ад слова “рада”, якое абазначае “парада”, “сход”. І гэта нездарма, бо ўсе справы ў калектыве вырашаюцца разам: абмяркоўваецца рэпертуар хору, творчыя задумкі, сцэнічныя рашэнні.

Асноўную задачу, якую вырашае калектыў – гэта адраджэннне і прапаганда песеннай нацыянальнай культуры Беларусі, таму рэпертуар хору ўключае ў сябе творы каляндарна-абрадавай, сямейна-абрадавай, пазаабрадавай лірыкі, апрацоўкі беларускіх і рускіх народных песень, творы беларускіх кампазітараў: К.Паплаўскага, А.Гулая, У. Карызны, Л.Захлеўнага, Л.Мурашкі, В.Копыла. Гэта дазваляе навучэнцам знаёміцца з песеннай творчасцю розных рэгіёнаў Беларусі і асаблівасцямі дыялектнай манеры выканання, а таксама з аўтарскімі творамі.

Народны хор “Радзейка” штогод дае шмат канцэртаў для жыхароў горада Гомеля і вобласці, паспяхова прымае ўдзел у розных фестывалях і конкурсах, грамадскіх мерапрыемствах:

— 1996 год – Міжнародны фестываль моладзі “Арт-сесія”,

— 1998 год – фестываль «Беларусь – мая песня»,

— 2001 год – абласны фестываль харавога мастацтва (адзначаны дыпломам I ступені),

— 2004 год – агляд-конкурс Цэнтральнага раёна горада Гомеля, прысвечанага 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў,

— 2005 год – Рэспубліканскі конкурс аркестравых і харавых калектываў (стаў лаўрэатам III ступені),

— 2011 год – VI рэгіянальны фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле – 2011” (адзначаны дыпломам у намінацыі “Захоўванне народных традыцый”),

— 2013 год – Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”,

— 2014 год – удзел у святкаванні “Дажынак”,

— 2014 год – удзел у абласных мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму Дню міра і святкаванню Дня горада Гомеля, прапаганду праз мастацтва ідэй міра дружбы і дабра (падзяка Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міра”),

— 2014 год – Міжнародны фестываль “Славянское единство” (горад Клімава, Расія, адзначаны дыпломам за захоўванне традыцыйнай культуры і ўзмацненне дружбы паміж славянскімі народамі),

— 2014 год — IV Міжнародны студэнцкі фальклорны фестываль “Молодёжь – будущее России” (горад Армавір, Расія, адзначаны лістом падзякі) ,

— 2014 год – VIII абласны міжгаліновы фестываль мастацкай аматарскай творчасці прафсаюзаў,

— 2017 год — удзельнік агульнарэспубліканскай акцыі “Харавое веча – 2017”. (горад Мінск, Дыплом за ўклад у развіццё харавога мастацтва Беларусі),

— 2017 год – удзел у адукацыйным праекце “Карыфеі беларускага нацыянальнага мастацтва”, прымеркаваным да 115-годдзя са дня нараджэння аўтара Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Н.Ф. Сакалоўскага (горад Мінск, ліст падзякі ад УА “Мінскі дзяржаўны музычны каледж ім. М.І. Глінкі”),

— 2017 год – V абласны конкурс сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па патрыятычнаму выхаванню “Спадчына” (горад Гомель, Дыплом і спецыяльны прыз за высокі мастацкі ўзровень),

— 2018 год – Пераможца ў наменацыі “Творчы калектыў”па вынікам 2017 года ў рамках шанавання таленавітай моладзі горада Гомеля “Зорнае юнацтва”,

— 2018 год – удзельнік XXII Міжнароднага фестывалю “Культурные мосты Балтии” (горад Силламяэ, Эстонія).

У 2004 годзе хору “Радзейка” прысвоена найменне “Народны аматарскі калектыў “, рашэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №89 ад 30.09.2004 года.

У 2017 годзе – за значны ўклад у развіццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і творчыя дасягненні рашэннем Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прысвоена званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” народнаму хору “Радзейка” УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага”.

Канцэрты хора адрозніваюцца разнастайнасцю тэматычных праграм як для дарослай, так і для юнацкай аўдыторый і карыстаюцца вялікай папулярнасцю, заўсёды праходзяць пры поўных залах.

З дня свайго стварэння хор з’яўляецца пастаянным удзельнікам усіх буйных мерапрыемстваў культурнага жыцця горада Гомеля і вобласці.

Мелодыі і галасы выканаўцаў не пакідаюць абыякавымі слухачоў сталага ўзросту і моладзь. Выпускнікі каледжа, якія ўдзельнічалі ў творчай дзейнасці хора “Радзейка”, працуюць у розных аматарскіх і прафесійных калектывах Рэспублікі Беларусь.

У цяперашні час у народнага хора “Радзейка” вялікія творчыя планы: праца над новым рэпертуарам, падрыхтоўка канцэртных праграм, прапаганда песеннай нацыянальнай культуры Беларусі, творчасці беларускіх кампазітараў, удасканальванне музычна-педагагічнай працы па падрыхтоўцы высокапрафесійных кіраўнікоў харавых калектываў.

 

Нашы награды