Гостевая книга · Карта сайта · Контакты
Без флеша








Интернет-ресурсы


Народный любительский коллектив Республики Беларусь студии современной хореографии "Теплообмен"

Народный любительский коллектив Республики Беларусь студии современной хореографии "Теплообмен"

СТУДЫЯ СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ “ТЕПЛООБМЕН”

Студыя сучаснай харэаграфіі “Теплообмен” была створана ў 2012 годзе на базе установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага” з навучэнцау харэаграфічнага аддзялення. На сённяшні час калектыў налічвае 20 удзельнікаў.

З дня заснавання і па сённяшні дзень калектыў узначальвае педагог-харэограф Ісакаў Валянцін Віктаравіч.

З першых дзён стварэння калектыву ідзе сур’езная і крапатлівая праца над фарміраваннем рэпертуару, удасканаленнем выканаўчага і мастацкага ўзроўню. Рэгулярныя рэпетыцыі, індывідуальныя заняткі, наведванне майтар-класаў па розных відах і напрамках харэаграфіі даюць добрыя вынікі :удзельнікі валодаюць выдатнымі артыстычнымі навыкамі, тэхнікай выканання, эмацыянальнасцю, выразнасцю.

Калектыў адрозніваецца сваім уласным харэаграфічным почыркам, манерай выканання, прадуманасцю выбару музычнага матэрыялу.

Кіраўнік знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага ўдзельніка калектыву, вучыць думаць аб тым, што апавядаецца ў харэаграфічнай кампазіцыі, аб яе музычна-вобразным развіцці. Напружаная праца над кожнай кампазіцыяй робіць сваю справу- нумары становяцца яркімі, каларытнымі, непаўторнымі і змястоўнымі.

Удзельнікаў “Теплообмена” адзначаюць добрыя харэаграфічныя падрыхтоўка, высокая выканаўчая культура. У студыі вядзецца мэтанакіраваная работа з удзельнікамі па выхаванню ў іх харэаграфічнага і музычнага густу : танцоры наведваюць канцэрты прафесійных харэаграфічных калектываў, якія гастралююць у Гомелі і Мінску, канцэрты аматарскіх калектываў Гомельскай вобласці і Рэспублікі Беларусь.

У студыі пануе творчая атмасфера, удзельнікі імкнуцца праявіць усе свае здольнасці, што дапамагае вырашаць агульныя эстэтычныя задачы. Калектыў высокай сцэнічнай культуры не толькі у паводзінах на сцэне, але і ў нашэнні сцэнічнага касцюма, выкарыстанні макіяжа, прычосак.

У ансамблі створаны цікавы рознапланавы рэпертуар, які вызначае творчае аблічча калектыву, яго мастацкі ўзровень, сцэнічную культуру. Ён уключае 40 харэаграфічных пастановак. Гэта нумары, створаныя ў стылі кантэмпарары. Кожны з іх адрозніваецца своеасаблівай манерай выканання, танцавальнай лексікай, цікавай кампазіцыйнай пабудовай.

На базе харэаграфічнага аддзялення і студыі сучаснай харэаграфіі “Теплообмен” рэгулярна праводзяцца семінары-практыкумы, майстар-класы па методыцы правядзення ўрокаў класічнага і сучаснага танцаў, кампазіцыі і драматургіі, сцэнічнай апрацоўцы сучаснай лексікі танца для педагогаў школ мастацтваў горада і вобласці.

Штогод рэпертуар “Теплообмена” абнаўляецца. Дастатковая колькасць нумароў і і х разнастайнасць дазваляюць ансамблю прымаць удзел практычна у любой праграме.

Рашеннем калегіі Міністэрства культуры РБ ад 31.12.2014г. №81, за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць калектыву прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў”.

Студыя сучаснай харэаграфіі “Теплообмен” прымае удзел у шматлікіх мерапрыемствах і акцыях рознага ўзроўню, якія праходзяць у Гомелі і вобласці : Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”, мерапрыемства ля Манумента Дружбы на мяжы трох дзяржаў.

Сярод найбольш значных падзей у творчай біяграфіі калектыву можна вызначыць наступныя:

-удзел у VII Міжнародным фестывалі харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (2013г., г.Гомель);

-удзел у абласным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці “Арт-вакацыі” (2013г., г.Гомель);

-удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 35-годдзю кафедры харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2013г.).

Студыя сучаснай харэаграфіі з’яўляецца лаурэатам I ступені VII Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (2013г., г.Гомель) i узнагароджан Дыпломам II ступени VIII Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” (2016 г., г.Гомель). Таксама студыя узнагароджана Дыпломам II ступени V абласнога свята харэаграфічнага мастацтва iмя народнага артыста БССР А.А.Рыбальчанка (г.Гомель, 2016).

Для плённай працы студыі сучаснай харэаграфіі створаны неабходныя ўмовы: ёсць 2 харэаграфічныя залы, гукаўзмацняльная апаратура, некалькі камплектаў сцэнічных касцюмаў, абутак.


  Highslide JS Highslide JS 
   

 Highslide JS Highslide JS 

 Highslide JS Highslide JS
 
 Highslide JS Highslide JS
 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS Highslide JS 
 Highslide JS 

   Поиск по сайту

Наши контакты:
Телефон: (232) 75-73-30

ГлавнаяНовостиГостевая книгаКарта сайтаКонтакты

Copyright © УО "Гомельский государственный колледж искусств имени Н.Ф. Соколовского", , Все права защищены




ВебСтолица.РУ: создай свой бесплатный сайт!  | Пожаловаться  
Движок: Amiro CMS