19 сакавіка ў кабінеце выхаваўчай работы адбыўся конкурс буктрэйлераў, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Буктрэйлер- гэта кароткае відэаапавяданне аб кнізе, якое змяшчае інтрыгу, каб зацікавіць гледача, падвесці яго да прачытання твора.
Стварэнне буктрэйлера- гэта сучасны тэхнічны спосаб прадстаўлення кнігі; анатацыя кнігі ў відэафармаце; рэклама, якая павінна здзіўляць, прыцягваць увагу да фактаў, сюжэтнай лініі, дзючых асоб з выкарыстаннем спецэфектаў, мастацкіх сродкаў выразнасці.
У конкурсе прынялi ўдзел 11 навучэнцаў 1 і 2 курсаў. Па выніках работы журы лепшым прызнаны буктрэйлер Андражаеўскага Пятра (група 2 ФХХн), цікавымі – буктрэйлеры Зіновіч Дар’і, Магалецкай Веранікі, Вербіцкай Дар’і (група 2 ФХХн), Кавальчук Анастасіі (група 1 ФХХн).
Ссылки на презентацию:
