«Вядома, музыка — рамяство нялёгкае. Яно патрабуе непахіснага цярпення, вытрымкі і ўседлівасці. Няпроста было канцэнтравацца на гамах, пакуль сябры весяліліся на вуліцы…»

 Аксана Баруценка, выкладчыца Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага, уганараваная нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

 Больш за 25 гадоў педагог прысвяціла гадаванню сапраўдных зорак сцэны, выпусціўшы ў вольнае плаванне не адно пакаленне яркіх талентаў.

 Карэспандэнт газеты «Культура» Віялета Грынкевіч — пра прафесійную пуцяводную зорку выбітнага педагога.