🥔 «Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць!»

Сёння ў інтэрнаце ГГКМ імя М.Ф. Сакалоўскага пануе сапраўднае беларускае свята — Дзень беларускай кухні! 🥞✨

Нашы таленавітыя навучэнцы адклалі на вечар ноты ды пэндзлі і ўзяліся за таркі ды патэльні. Водар смажанай бульбачкі імгненна запоўніў усе паверхі і падарыў адчуванне сапраўднага роднага дому!

Шчырыя размовы, сяброўская атмасфера, залацістыя дранікі са смятанай і шмат усмешак — менавіта такія вечары робяць студэнцкае жыццё незабыўным!

Смачна есці, сябры! Шануем сваё, роднае, смачнае! ❤️